Гульня "Век жыві - век вучыся"

Дата: 19 февраля 2022 в 11:23, Обновлено 2 ноября 2022 в 13:24
251 просмотр

18 лютага, у рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры, у 7 класе прайшла гульня "Век жыві - век вучыся".
Вучні падзяліліся на дзве каманды. Кожная павінна была пераадолець сем прыпынкаў, каб дасягнуць перамогі.
У час пазакласнага мерапрыемства навучэнцы працавалі і атрымлівалі за гэта балы ў наступных намінацыях: “Скарбонка народнай мудрасці”, “Музыка ў творах”, “Перакладчыкі”, “Беларускія пісьменнікі”, “Архітэктура Беларусі” , “Славутыя людзі беларускай зямлі”, “Фразеалагізмы- залацінкі роднай мовы”.

Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ведаў па беларускай мове і літаратуры, удасканаленню вобразнага і аналітычнага мыслення, развіццю лідарскіх якасцей удзельнікаў лінгвістычнага спаборніцтва

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.