Гульня-віктарына “Размаўляем па-беларуску!”

Дата: 21 февраля 2022 в 16:52, Обновлено 2 ноября 2022 в 13:24
215 просмотров

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Вучні школы сёння гавораць пра тое, што сярод гэтага мноства моў ёсць адна асаблівая – родная, беларуская мова.
21 лютага 2022 года ў школе сапраўднае свята – Дзень роднай мовы. Вучні з прыгожымі прывітальнымі словамі звярталіся да ўсіх, хто заходзіў ва ўстанову, з гонарам расказвалі аб тым, што ім у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў, вялікі нацыянальны скарб.
У гэты дзень былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя мове, якую мы завем матчынай, на якой мы думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.
Пад кіраўніцтвам Поачанка Н.К., з мэтай выхавання цікавасці да беларускай мовы, фарміравання нацыянальнай свядомасці, развіцця моўнай культуры прайшла гульня-віктарына “Размаўляем па-беларуску!”, у якой прынялі ўдзел вучні 9-11-х класаў. Навучэнцы з цікавасцю адказвалі на пытанні, рабілі творчыя паэтычныя замалеўкі, у конкурсе “Цікава ведаць” па чарзе выбіралі заданне і з выбраным словам састаўлялі сказы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.