Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча прайшоў шэраг святочных мерапрыемстваў

Дата: 12 декабря 2021 в 21:03, Обновлено 2 ноября 2022 в 13:24
298 просмотров

9 снежня споўнілася 130 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
Так, у Залатушскай сярэдняй школе была праведзена агульнашкольная тэматычная вечарына “Што зрабіць мне, каб кветкі не звялі?". У рамках мерапрыестваў прайшлі конкурс малюнкаў “Творы Максіма Багдановіча ў малюнках дзяцей”, конкурс на лепшага чытача як вершаваных, так і празаічных твораў паэта “... Так ярка пражыць - лепшай долі няма на зямлі”. Акрамя таго, была праведзена інтэлектуальная гульня сярод вучняў 9-11 класаў “Я хацеў бы спаткацца з вамі…”. Таксама была арганізавана віртуальная экскурсія па музеях паэта, якія знаходзяцца не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Цыкл святочных мерапрыемстваў завяршыла літаратурная кампазіцыя “Шляхамі Максіма Багдановіча” з выкарыстаннем прэзентацый аб сям’ і паэта, яго жыцці і творчасці, у якой прынялі вучні 7-11 класаў.
У кабінеце беларускай мовы і літаратуры і школьнай бібліятэцы аформлены выставы "І свеціць нам усім Максім".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.