Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2022 в 14:47, Обновлено 21 февраля 2022 в 16:24
Автор: Белый С. П.
192 просмотра

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Беларускія дзеячы пра родную мову

Францыск Скарына

Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў.

Францішак Багушэвіч

Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. 

Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля зусім замерлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі. 

 

Якуб Колас

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.

Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.

Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю.

Кожны народ мае свой гонар. Англічанін перад усім светам горда вызначае: я – англічанін! Тое самае скажа француз, немец, аўстрыец, рускі і іншыя прадстаўнікі другіх нацый. А мы, беларусы, не адважываемся празнацца ў тым, што мы – беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару.

 

Янка Купала

Беларусь-католік, ці беларусь-праваслаўны павінны то помніць, што ў іх адна Бацькаўшчына – Беларусь, адна мова родная – беларуская, адны звычаі і абычаі, адвеку перадаваныя з пакалення ў пакаленне.

Хто не разумее роднай мовы, той не павінен займаць урадавай пасады на Беларусі. 

 

 

Цётка

Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўдзеў чужую апратку – той адышоў ад народу далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям’і. І на яго браты глядзяць як на чужынца. 

Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць.

Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. 

Вацлаў Ластоўскі

Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі. 

Хто саромеецца роднай мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся. 

 

Змітрок Бядуля

Змитрок Бядуля“Не саромся, беларусгаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песнісвае казкізвычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.                     

 

Піліп Пестрак

Ігнараваць мову – гэта значыць ігнараваць народ, нацыю. 

              Максім Танк

                 Родная мова

     З легендаў i казак былых пакаленняў,
    З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
    З сузор’яў i сонечных цёплых праменняў,
    З грымучага ззяння бурлiвых крынiц,
                                  З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

                                  I з гора, i з радасцi, i з усяго
                                  Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
                                   Святынi народа, бяссмерця яго, –
                                   Ты выткана, дзiўная родная мова.

Няма на зямлi таго шчасця i гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такiх нетраў, глыбокага мора
I гор, праз якiя б ты не правяла
Мяне на радзiму, туды, дзе сягоння
Стаiць акрываўлены вораг з пятлёй
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над будучыняй і песняй маёй –
Над тым, што было i што век будзе вольным.
 Народ пранясе цябе, родная мова,

Святлом незгасальным у сэрцы сваiм
Праз цемру і годы змаганняў суровых.
Калi ж ападзе і развеецца дым
I нiвы васкросшыя закаласяцца, –
Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,
Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце,
Цымбалам дасi iх сарэбраны гром
I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.

Уладзімір Караткевіч

Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў. 

Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак.

Выбірай: быць пасрэднасцю на мове суседа або нечым значным на сваёй.

Існуе няпісаны (і неабвержны) закон, які цудоўна ведаюць усе па-сапраўднаму адукаваныя і культурныя людзі: чым лепей ведаеш нейкую мову (і гэта можна сказаць не толькі пра мову, але і пра краіну, навуку, сяброў, многіх жанчын, мастацтва і г.д.) – тым больш яна прыгожая і значная.

Ніл Гілевіч

Сёння для нас важней за ўсё – мова, на першым плане павінна быць мова. Будзе мова – будзе нацыянальная свядомасць і будзе Беларусь. Ня будзе мовы – ня будзе Беларусі.

Без усведамлення, што такое мова ў жыцці народа, што такое нацыянальная культура, нацыянальная гісторыя, у народа не можа быць будучыні. 

Ян Скрыган

Паміраньне мовы такая ж натуральная зьява, як і нараджэньне яе. Быць можа, што і мая мова некалі памрэ. Як памру я сам, чалавек. І я аніяк не баюся натуральнай сьмерці. А от калі насільна паміраць – страшна. 

Іван Мележ

Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ.

Васіль Быкаў

Мова – аснова ня толькі нацыянальнай культуры, але і існаваньня нацыі, існаваньня этнасу. 

Генадзь Бураўкін

Там, дзе не шануюць роднай мовы, мялеюць рэкі, нішчацца дубровы, народ той мёртвы, а той край нямы. 

Янка Сіпакоў

Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. 

Алесь Разанаў

Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны творы, і гэты твор – мова. 

Анатоль Крывіцкі

Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. 

 Віктар Марціновіч
Што ў цябе ёсць, акрамя мовы, з якой складаюцца твае думкі і словы? 

Мова – гэта этыка. Гэта наша спрадвечнае разуменне таго, што ёсць дабро і што ёсць зло, зашыфраванае ў словах.

Анатоль Сыс

Нам мова далася крывёю. 

Леанід Дайнека

ИзображениеБог размаўляе з табой на тваёй роднай мове.

ВалянцінАкудовіч

ИзображениеУ Беларусі расейская мова — гэта тэрыторыя ўлады, а беларуская — тэрыторыя свабоды.

Беларуская мова – нашая галоўная сакральная каштоўнасць. Усё найлепшае, што было створанае на гэтай зямлі, створанае на беларускай – ад Бібліі Скарыны да Статута ВКЛ. І яна гэтай каштоўнасцю будзе заставацца, нават калі знікне. 

Ва ўсім свеце чалавек, размаўляючы на роднай мове, проста размаўляе. У нас зусім інакш. Кожны раз, калі на людзях мы прамаўляем па-беларуску, дык не проста сумовімся, а як бы ладзім грамадзянскую акцыю ці мастацкі перформанс, паколькі ўвага ўсіх, хто выпадкова апынуўся побач, адразу засяроджваецца на нечаканым дзіве. 

Мова — той азонавы слой, які дазваляе больш-менш устойліва функцыянаваць, развівацца і нарошчваць свой патэнцыял усім астатнім чыннікам культуры нават у неспрыяльных для яе ўмовах. 

Сяргей Абламейка

Мова — гэта код, які адкрывае дзверы ў тую або іншую культурную прастору. А культура — гэта пераемнасьць, спадчына, традыцыя, алюзія. 

Изображение

Изображение

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.