Калінкавічы. Размова пра бяспеку

Дата: 11 октября 2018 в 09:09
Автор: Еремич А. С.
403 просмотра

Адбылася сустрэча намесніка начальніка Калінкавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэя Уладзіміравіча Сялюціна з работнікамі Калінкавіцкага раённага вузла электрасувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам» у рамках республіканскай акцыі “Моладзь за бяспеку”.

Андрэй Уладзіміравіч азнаёміў прысутных з аператыўнай абстаноўкай у раёне, агучыў асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх, падрабязна разабраў прычыны і ўмовы, якія спрыяюць гібелі людзей на пажарах. Не засталіся без увагі пытанні недапушчальнасці курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення, папярэджання пажараў, звязаных з парушэннем правіл эксплуатацыі газавага абсталявання і электрабытавых прыбораў, пячнога ацяплення, а таксама неабходнасці набыцця і ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і падтрымання іх у спраўным стане.

Асаблівую ўвагу Андрэй Уладзіміравіч звярнуў на праблему дзіцячага траўматызму і пакіданню дзяцей без нагляду. Многія бацькі за паўсядзённымі клопатамі надаюць выхаванню свайго дзіцяці недастаткова часу і сіл. І таму навучыць дзяцей пазбягаць небяспекі і разумець, што можна рабіць, а што нельга – наша агульная задача.

#калінкавічы  #размова_пра_бяспеку #прафілактыка

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.